УМО гуманитарного цикла

Профессиональное развитие современного педагога в процессе аттестации

В современном белорусском обществе возрастает потребность в людях неординарно мыслящих, творческих, активных, способных нестандартно решать поставленные задачи и формулировать новые, перспективные цели. Сегодня нужны интеллектуально развитые граждане, которые в будущем смогут определять пути экономического и политического развития страны. Соответственно общество нуждается в школе, которая может подготовить гражданина, истинного патриота своей Родины, делового человека, отличающегося высоким уровнем творчества и профессионализма, обладающего нравственной позицией, широтой компетенций

раскрыть » / « свернуть

Приёмы и средства визуализации учебного материала на уроках русского языка и литературы

У нынешних учащихся, живущих в информационном обществе, формируется так называемое «клиповое мышление», т. е. способность воспринимать мир через короткие яркие образы и послания.

Использование на уроке различных средств и приемов визуализации делает урок более информативным и эффективным, так как позволяет максимально задействовать различные каналы восприятия информации обучающихся.

раскрыть » / « свернуть

Аналіз работы вучэбна-метадычнага фарміравання

гуманітарнага цыклу за 2024/2025 год

У рабоце МА настаўнікаў гуманітарнага цыклу прымала ўдзел 6 настаўнікаў. Гэта творчы, працаздольны калектыў, дзе кожны імкнецца праявіць свае магчымасці, сваё прафесійнае майстэрства, уменне.

Работа настаўнікаў была накіравана на фарміраванне педагагічнага майстэрства, напавышэнне ўзроўню школьнай адукацыі шляхам эфектыўнага функцыянавання вучэбных і факультатыўных заняткаў, на павышэнне ўзроўню школьнай адукацыі праз фарміраванне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

План работы вучэбна-метадычнага фарміравання за 2023/2024 навучальны год поўнасцю выкананы.

Пасяджэнні вучэбна-метадычнага фарміравання праводзіліся ў форме інструктыўна-метадычнай нарады, творчага дыялогу, семінара-практыкума.

Настаўнікамі разгледжаны разнастайныя пытанні. Гэта планаванне работы вучэбна-метадычнага фарміравання на 2024/2025 навучальны год, нарматыўна-прававое забеспячэнне пры выкладанні прадметаў гуманітарнага цыклу на 2024/2025 навучальны год, выхаваўчы патэнцыял урокаў беларускай літаратуры, урокаў грамадазнаўства, урокаў гісторыі.

Пытаннямі для абмеркавання сталі:

-Візуалізацыя як адзін са сродкаў фарміравання чытацкай пiсьменнасцi вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры;

-Фарміраванне моўнай культуры вучняў на ўроках рускай мовы і літаратуры;

-Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей;

-Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі па рускай мове і літаратуры як сродак фарміравання міжпрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;

-Праектаванне сучаснага ўрока з выкарыстаннем практыка-арыентаваных заданняў па фарміраванні функцыянальнай граматнасці навучэнцаў;

-Праектна-даследчая дзейнасць на ўроках англійскай мовы ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў;

-Прыёмы і метады фарміравання эмацыянальна-каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры, каштоўнасных арыентацый і прыярытэтаў у працэсе гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі.

Не засталіся па-за ўвагай пытанні:

-Выпускны экзамен па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаваны экзамен па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі як паказчык сфарміраванасці прадметных кампетэнцый вучняў;

-Выпускны экзамен па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаваны экзамен па вучэбным прадмеце «Руская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі як паказчык сфарміраванасці прадметных кампетэнцый вучняў;

-Цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыклу.

 

         Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Цывілька Алена Уладзіміраўна друкавалася ў рэспубліканскіх і абласных выданнях: “Настаўніцкая газета”, "Вячэрні Магілёў".

Кулаеў Сяргей Пятровіч мае пераможцу Наздрачова Цімафея раённага, абласнога і рэспубліканскага этапу конкурсу даследчых работ па вучэбным прадмеце “Гісторыя”. Красніцкая Вольга Іванаўна, Баглова Аксана Эдуардаўна маюць вучняў - пераможцаў раённага этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, па гісторыі, грамадазнаўству.

На цэнтралізаваным экзамене па беларускай мове і рускай мове вучні 11 класа атрымалі адзнакі і падцвердзілі свае гадавыя адзнакі. Вучні 9 класа на экзаменах па беларускай мове і рускай мове таксама падцвердзілі свае гадавыя адзнакі.  

У рабоце метадычнага фарміравання настаўнікі неаднаразова звярталіся і да вывучэння нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі, інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах РБ, удзяляючы ўвагу такім раздзелам, як “Агульныя палажэнні”, “Патрабаванні да правядзення навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме”, “Прыкладная колькасць і прызначэнне вучнеўскіх сшыткаў”, “Парадак афармлення і вядзення сшыткаў, афармлення экзаменацыйных работ”, “Парадак праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і работ над памылкамі”, “Патрабаванні да афармлення класнага журнала”, “Патрабаванні да вядзення і афармлення дзенніка”. У наступным навучальным годзе патрэбна будзе працягваць работу па вывучэнні нарматыўных дакументаў, так як у апошнія навучальныя гады назіраецца многа новага ў педагогіцы.

Есць праблемы ў працы з адоранымі децьмі ў настаўніцы англійскай мовы. Есць праблемы ў падрыхтоўцы вучняў 10 і 11-х класаў да алімпіяды па рускай і беларускай мовах. Тут увагу трэба звярнуць на выпрацоўку граматнасці, напісання водгуку і подрыхтоўцы вуснага выказвання. Гэтым відам конкурсу неабходны сістэмны падыход і сумесная карпатлівая праца вучняў і настаўнікаў. Водгук - даволі складаны конкурс.Тыповыя недахопы – недастаткова робяцца вучнямі назіранні над моўнымі асаблівасцямі тэксту, найчасцей моўныя назіранні перарастаюць у пералік сінонімаў, метафар, параўнанняў безадносна да той думкі, якую яны акцэнтуюць у тэксце, не хапае сцісласці, канкрэтнасці, дакладнасці. Ёсць праблемы і ў падрыхтоўцы вуснага выказвання, у якім тыповымі недахопамі з’яўляюцца: манатоннасць маўлення, працяглыя паўзы, неапраўданыя паўторы, нерасчляненасць тэксту (фразы ідуць адна за адной, без паўз, без выразнага інтанацыйнага афармлення сказаў), незавершанасць асобных фраз і выказвання ў цэлым, няўменне цікава падаць нават матэрыял, якім добра валодаюць. Неабходна на ўроках мовы і літаратуры рэгулярна ацэньваць вусныя адказы вучняў, выпрацоўваць у іх навыкі самакантролю за мовай, па магчымасці практыкаваць ацэньваць вучнямі адказ аднакласнікаў.

У цэлым, аналіз работы вучэбна-метадычнага фарміравання гуманітарнага цыклу паказаў, што настаўнікі валодаюць дастатковай тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкай.

Тэмы самаадукацыі настаўнікаў 

вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыклу

на 2025/2026 навучальны год

№п/п

Прозвішча настаўніка, імя, імя па бацьку

Тэма па самаадукацыі

Баглова Аксана Эдуардаўна

Асваенне і прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій навучання на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

Зюкіна Таццяна Леанідаўна

Фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый у вучняў пры вывучэнні рускай мовы

Красніцкая Вольга Іванаўна

Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму школьнікаў сродкамі краязнаўства на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Кулаеў Сяргей Пятровіч

Развіццё даследчых кампетэнцый на ўроках гісторыі

Цывілька Алена Уладзіміраўна

Маральна-этычнае выхаванне на ўроках беларускай мовы літаратуры

Стральцова Ангеліна Аляксандраўна

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на ўроках англійскай мовы

 

 

План работы вучэбна-метадычнага аб’яднання

на 2025/2026 навучальны год

1 ПАСЕДЖАННЕ

ТЭМА.  Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка

Форма правядзення: творчы дыялог

Пытанні  для  абмеркавання: 

  1. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў развіцці беларускай дзяржаўнасці
  2. Фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроках гісторыі.
  3. Факультатыўныя заняткі як форма дыферэнцыяцыі навучання вучняў беларускай мове і літаратуры.

2 ПАСЕДЖАННЕ

ТЭМА: Міжпрадметныя сувязі на уроках гуманітарнага цыклу

Форма правядзення: семінар-практыкум  

Пытанні  для  абмеркавання:

  1. Особенности реализации межпредметных связей русского языка и литературы в организации учебного процесса
  2. Асаблівасці рэалізацыі міжпрадметных сувязей беларускай мовы і літаратуры пры арганізацыі адукацыйнага працэсу
  3. Особенности реализации межпредметных связей истории в организации учебного процесса
  4. Особенности реализации межпредметных связей английского языка в организации учебного процесса

3 ПАСЕДЖАННЕ

ТЭМА: Цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада. 

Пытанні  для  абмеркавання:

1. Выпускны экзамен па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаваны экзамен па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі як паказчык сфарміраванасці прадметных кампетэнцый вучняў.

2. Выпускной экзамен по завершении обучения и воспитания на II ступени общего среднего образования и централизованный экзамен (ЦЭ) по учебному предмету «Русский язык» по завершении обучения и воспитания на III ступени общего среднего образования как показатель сформированности предметных компетенций учащихся.

3.Цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыклу.

4 ПАСЕДЖАННЕ

ТЭМА. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах гуманітарнага цыклу ў 2026/2027 навучальным годзе.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.

 Пытанні  для  абмеркавання:

1.Планаванне работы вучэбна-метадычнага аб’яднання на 2026/2027 навучальны год.

2. Нарматыўна-прававое забеспячэнне пры выкладанні прадметаў гуманітарнага цыклу на 2026/2027 навучальны год.

3. Вынікі 2025/2026 навучальнага года.

Разделы сайта